Артыкул на Радыё Свабода паводле інтэрв’ю з Аляксандрам Чубрыкам пра своечасовасць падвышэння пенсійнага ўзросту

На сайце Радыё Свабода змешчаны артыкул, які прысвечаны магчымым сацыяльным наступствам павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі. Матэрыял заснаваны на інтэрв'ю з Аляксандрам Чубрыкам, які выказвае думку, што павелічэнне пенсійнага ўзросту ў існуючых умовах прывядзе да росту структурнага беспрацоўя сярод насельніцтва у перадпенсійным узросце. Сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва не падрыхтаваная да такога выкліку, і яе рэфармаванне з'яўляецца больш актуальнай праблемай як ва ўмовах стагнацыі так і эканамічных рэформ. Падрабязней неабходнасць змен у сацыяльнай палітыцы будзе разгледжана на трэццяй панелі KEF-2015 "Ад абароны да пашырэння магчымасцяў: новы позірк на сацыяльную палітыку".