Айдэнтыка KEF-2015


Эканоміка Беларусі: ізноўку перад выбарам

















Айдэнтыка KEF-2015 заснаваная на традыцыйных беларускіх арнаментах, сабраных удзельнікамі жывога электроннага праекта ŠUMA, у межах якога сумяшчаюцца архаічныя сьпевы Беларусі і розныя стылі сучаснай электроннай музыкі.
Дызайн айдэнтыкі - Anna Drapeza.


Пладавітая зямля
Пладавітая зямля, памнажэньне ўраджаю; пладавітая жанчына, пладавітая сям’я, памнажэньне роду.









Васьмірог
«Васьмірог», «васьмірогая» — мужчынскі пачатак, сакральнае, чыстае, цнатлівае вогнішча, энэргія, што ачышчае.









Лапа на дванаццаць растоў
«Лапа на дванаццаць растоў» — засеянае поле, парасткі, квітнеючая зямля, квітнеючая ніва.









Квітнеючы крыж
«Квітнеючы крыж«. Адначасова і салярны мужчынкі пачатак (крыж) - святасьць, нябеснае вогнішча, шматразовае памнажэньне ўраджая, рода; і жаночы («ромб», «ромбачка», «глушачка») — цнатлівасьць, святасьць, чысьціня, цнатлівасьць.






Бесканешнік
«Бесканешнік» — шлях, бясконцасьць, неўміручасьць , вечнае адраджэньне